Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Schools.by приносит свои извинения за возникшие технические неполадки.
Голосование
Поддерживаете ли Вы ограничение пользования детьми мобильными телефонами в школе?
Всего 374 человека
Голосование
Вы бы хотели, чтобы Ваш ребенок летом:
Всего 425 человек
Голосование
Обучение вашего ребенка в классе с углубленным изучением какого предмета для Вас наиболее актуально?
Всего 178 человек

Урачыстая лінейка з нагоды Дня ведаў

Дата: 2 сентября в 12:04
Автор: Инженер А.
243 просмотра

Імкліва праляцелі летнія канікулы, і вось у чарговы раз школьны званок паклікаў дзяцей за парты. Урачыстая лінейка з нагоды Дня ведаў прайшла ў сярэдняй школе №32 г. Гродна. Асабліва хвалюючай яна была для першакласнікаў.

Адметнай рысай школы з'яўляецца тое, што ўжо шосты год запар яна папаўняецца беларускамоўнымі класамі. З кожным годам колькасць дзетак у такіх класах павялічваецца, і на сённяшні дзень складае 54  вучні.У 2019/2020 навучальным годзе трынаццаць першакласнікаў будуць атрымліваць веды на роднай мове. На школьным свяце ведаў іх урачыста прынялі ў дружную беларускамоўную сям'ю і падарылі стужкі – абярэгі з нацыянальным  арнаментам. Гэтыя стужкі з’яўляюцца сімвалам любові да роднага краю.

Дырэктар ААТ «Гродналіфт»  Дзмітрый Іванавіч Андрэеў уручыў першакласнікам  кніжкі на беларускай мове, а вучням спартыўнага  9»А» класа- салодкія пачастункі.

Са словамі прывітання да вучняў звярнуліся  старшыня Гродзенскага Савета дэпутатаў Барыс Васільевіч Фёдараў і дырэктар ААТ «Гандлёвы дом «Нёман»» Аляксей Анатольевіч Яўлаш.  Яны пажадалі дзецям поспехаў у вучобе,  спартыўных перамог, новых адкрыццяў і дасягненняў.ААТ “Гандлёвы дом “Нёман” падарыла дзецям спартыўны інвентар: тэнісныя сталы , баскетбольныя і валейбольныя мячы.

Школа чакае сваіх вучняў. У добры шлях!

  

  

  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.